Следчыя вышуквалі не толькі ўдзельнікаў падзем'я, але і тых, хто ведаў, але не данёс — актыкамуністыч-ную "заразу" трэба было карчаваць дарэшты, каб і следу не засталося. Такімі, хто хоць нешта ведаў, але не данёс, былі Марыся Барташэвіч і Чэся Ашукоўская. Арыштавалі іх 23 сакавіка ў Смаргонскай школе, вывелі з класаў пад рулямі аўтаматаў, заламаўшы за спіной рукі, як небяспечных злачынцаў. Тады ж арыштавалі Зянонавых бацькоў Ганну і АўгусцІна Ахрамовічаў. Іх звінавацілі ў суўдзеле: дазволілі друкаваць улёткі ў лазні, давалі газоўку для асвятлення і нават кармілі "друкароў"! Выявілася, што пра ўлёткавыя акцыі ведаў і вучань 9-га класа, адначасова гарманіст у клубе і памочнік кінамеханіка Тадэвуш Хацілоўскі. 9 або 10 сака-віка ён вярнуўся з Вялейкі з новай кінастужкай і за-йшоў да дырэктара клуба. Зазваніў тэлефон і ў трубцы пачулася: "Хотиловскнй вернулся? Пусть зайдёт в милицию для уточнения документов". У міліцыі на хлопца накінуліся ўзброеныя службоўцы, пачалі выкручваць рукі і біць з крыкам: "Попался, вражеская морда!"
Тадэвуш Хацілоўскі таксама не быў сябрам арганізацыі і не займаўся ўлёткамі, але атрымаў 25 гадоў, бо меў цвёрды і няўступлівы характар, мог паставіць на месца асабліва нахабнага следчага, ён нават не ўстаў, калі зачытвалі прысуд.
пахаваны ў Смаргоні
http://vialejka.info/2535-rascisla-lapicki.html
http://inbelhist.org/antikommunisticheskoe-molodezhnoe-podpole-v-bssr-1944-1951-gg/
Хацілоўскі Тадэвуш (11.06.1931, Смаргонь Гарадзенскай вобл.;, удзельнік антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смаргоні 1949-1950 (Мядзельска-Смаргонскае моладзевае антыкамуністычнае падпольле). Нарадзіўся ў шматдзетнай сям'і. У часы акупацыі скончыў падпольную польскую школу, бо афіцыйная школа была летувіскай. Пасьля вайны вучыўся ў Смаргонскай сярэдняй школе, адначасова з-за нястачы мусіў падзарабляць працай кінамэханіка ў мясцовым клюбе. Займаўся радыёсправай, з дапамогай сканструяванага прыймача наладжваў калектыўныя слуханьні заходніх радыёстанцый. Восеньню 1949 пазнаёміўся з кіраўніком падпольнай арганізацыі Р.Лапіцкім. Арыштаваны ў сакавіку 1950 і летам таго ж году ваенным трыбуналам Беларускай Вайсковай Акругі асуджаны па справе мядзельска-смаргонскай падпольнай арганізацыі на 25 гадоў зьняволеньня. На цяжкасьць прысуду паўплывала ягоная асабліва прынцыповая пазыцыя на допытах і ў судзе. Пакараньне адбываў у канцлягерох паўднёвага Сібіру (на лесапавале і будаўніцтве дарогі Тайшэт-Абакан) і Казахстана (прымусовая праца ў конегадоўчым саўгасе). Вызвалены са зьняволеньня ў лютым 1954. Вярнуўся ў Смаргонь, дзе і працаваў да пэнсіі.
Міхась Чарняўскі